Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 мая 2017, 12:49

"Раней за 9 гадзін урокі пачынаць не трэба" - Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы школ

12 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы агульнаадукацыйных школ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба мяняць графік работы школ. Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што некаторыя бацькі выступаюць супраць такога рашэння, але ў першую чаргу неабходна думаць аб здароўі дзяцей, аб тым, як яны засвойваюць у школе матэрыял. "Таму нам трэба ў гэтым плане змяняць сітуацыю, асабліва ў вёсцы. Нават на аўтобусе 5-7 км вязуць дзетак. Ім жа трэба ў шэсць гадзін прачынацца. Гэта хіба нармальна? Дарослы чалавек у шэсць гадзін не можа прачнуцца", - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка.

"Таму па адукацыі ў нас павінны быць сур'ёзныя зрухі. І да ўступных экзаменаў мы таксама нейкія змяненні ўнеслі, але трэба больш істотна да гэтага падыходзіць", - даручыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі