Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 кастрычніка 2016, 16:40

Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Перапіс будзе праведзены шляхам апытання спецыяльна падрыхтаваным часовым перапісным персаналам.

Ва ўказе вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якія прыцягваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады для правядзення перапісу насельніцтва. Пры гэтым прыцягненне часовага перапіснога персаналу плануецца на бязвыплатнай аснове з прадастаўленнем вызвалення ад работы або вучобы на перыяд удзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва з захаваннем месца работы (пасады) і вучобы, сярэдняга заработку (стыпендыі), выплаты пенсіі, дапамогі. Часоваму перапісному персаналу будзе таксама прадастаўляцца добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў.

Дакумент накіраваны на забеспячэнне адзінага для ўсіх дзяржаўных органаў падыходу да арганізацыі і правядзення перапісу, на аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем гэтага мерапрыемства, а таксама атрыманне ўсебаковых і аб'ектыўных вынікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі