Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2016, 12:08

Парадак ацэнкі эфектыўнасці дзяржпраграм вызначаны ў Беларусі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак фарміравання, фінансавання, выканання і ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм вызначаны ў Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 289 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ва ўказе, у прыватнасці, вызначаны крытэрыі і патрабаванні да паказчыкаў, якія характарызуюць якаснае дасягненне мэт і задач дзяржаўных праграм, а таксама патрабаванні аб ацэнцы іх эфектыўнасці на ўсіх этапах - ад падрыхтоўкі да рэалізацыі.

Для адбору выканаўцаў мерапрыемстваў дзяржпраграм незалежна ад крыніцы фінансавання (бюджэт, уласныя сродкі або крэдыты) прадугледжана правядзенне конкурсу, што дасць магчымасць прыцягваць да рэалізацыі мерапрыемстваў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія забяспечваюць найбольш эфектыўнае выкарыстанне фінансавых рэсурсаў.

У якасці асновы для выканання мерапрыемстваў дзяржпраграм юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі вызначаны дагавор, а таксама ўстаноўлены патрабаванні да яго.

Дапоўнены патрабаванні да зместу дзяржпраграм у частцы складання пераліку мерапрыемстваў, плануемых да рэалізацыі з дзяржаўнай фінансавай падтрымкай.

Для павышэння якасці фарміравання і выканання дзяржаўных праграм, падрыхтоўкі заключэнняў аб іх рэалізацыі, уключаючы ацэнку эфектыўнасці, прадугледжана стварэнне калегіяльнага органа (пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах).

У мэтах замацавання канстытуцыйных правоў мясцовага самакіравання прадугледжаны ўдзел прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў у фарміраванні і выкананні дзяржаўных праграм, што фінансуюцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі