Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2017, 10:56

Нацыянальныя інтарэсы Беларусь павінна адстойваць усімі даступнымі спосабамі - Лукашэнка

6 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Нацыянальныя інтарэсы Беларусь павінна адстойваць усімі даступнымі спосабамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падзеі апошніх гадоў паказваюць, што ваенныя метады па-ранейшаму застаюцца ў арсенале сродкаў вырашэння міжнародных праблем. Беларусь праводзіць міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку. У нашай краіны няма геапалітычных амбіцый. Аднак свае нацыянальныя інтарэсы мы павінны адстойваць усімі даступнымі спосабамі. Абапіраючыся як на ўласныя сілы, так і на ваеннае супрацоўніцтва з дзяржавамі - членамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Без добра падрыхтаваных і аснашчаных Узброеных Сіл, падкрэсліў Прэзідэнт, не можа быць суверэннай Беларусі. Яны прызначаны забяспечваць тэрытарыяльную цэласнасць і стабільнасць дзяржавы. Адэкватна адказваць на ўзнікаючыя пагрозы, адкуль бы яны ні зыходзілі.

"Цяпер праводзіцца аптымізацыя сілавых структур. У войскі паступае сучасная ваенная тэхніка. Армія перастройваецца, прыстасоўваючыся да новых умоў вядзення проціборства і вайны. У войскі пастаўлены новыя самалёты Як-130, верталёты Мі-8, зенітныя ракетныя комплексы "Тор-М2". Прынята на ўзбраенне рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз". Паспяхова прайшлі дзяржаўныя выпрабаванні на беларускіх палігонах і паступаюць у войскі айчынныя браніраваныя аўтамабілі, радыёлакацыйныя станцыі, розныя тыпы беспілотных авіяцыйных комплексаў, рухомыя пункты кіравання, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Менавіта вам трэба будзе асвойваць усё новае і перадавое. Вам давядзецца абучыць усіх, хто будзе мець дачыненне да гэтых новых відаў узбраення. Эфектыўна вырашаць задачы па павышэнні ўзроўню баявой гатоўнасці, забяспечваць найвышэйшую вывучку і зладжанасць органаў ваеннага кіравання і войскаў".-0-

Лукашэнка: вучэнні "Захад-2017" - значны крок у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі
"З улікам узрастання тэрарыстычнай небяспекі ў свеце, актывізацыі незаконнай міграцыі, распаўсюджвання наркотыкаў, увозу зброі неабходна ўдасканальваць сістэму забеспячэння пагранічнай бяспекі дзяржавы", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам сілавых ведамстваўЛукашэнка ўручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам сілавых ведамстваў
Кіраўнік дзяржавы таксама аб'явіў Падзяку Прэзідэнта Беларусі 16 выпускнікам вышэйшых ваенных навучальных устаноў за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі