Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2017, 11:33

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам сілавых ведамстваў

6 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу ўручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам сілавых ведамстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пагоны генерал-маёра ўручаны Аляксандру Церахаву, Алегу Маткіну і Генадзю Ляпешку.

Намесніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандру Багдзевічу прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

Кіраўнік дзяржавы таксама аб'явіў Падзяку Прэзідэнта Беларусі 16 выпускнікам вышэйшых ваенных навучальных устаноў за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку. У ліку адзначаных ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, унутраных войскаў МУС, органаў дзяржаўнай бяспекі і супрацоўнікі МНС.

"Вельмі хацелася б, каб у вашым жыцці гэта было добрым пачаткам і прыкладам для ўсіх не толькі прысутных, але і тысяч тых ваеннаслужачых, якія прызваны абараняць нашу зямлю", - звярнуўся Прэзідэнт да афіцэраў.

"Я жадаю вам галоўнага - здароўя. Немалаважна, каб у вас былі нармальныя тылы. Каб вы ніколі не мелі праблем, вяртаючыся з цяжкай воінскай службы да сябе дамоў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі