Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

На нарадзе ў Прэзідэнта разгледзелі пытанні стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі

Прэзідэнт 27.03.2017 | 11:30
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі сёння разгледзелі пытанні стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне прадстаўлены праект указа, які прадугледжвае стварэнне сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Такія сістэмы дзейнічаюць у многіх дзяржавах, дзе паказалі ўжо сваю эфектыўнасць. Відавочна, што ў нас укараненне аўтаматызаваных працэсаў выяўлення розных падзей, якія нясуць пагрозу, аналізу інфармацыі, што паступае, дасць магчымасць значна павысіць узровень правапарадку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта дасць магчымасць вызваліць значную колькасць работнікаў і рэсурсаў, занятых у адпаведных сферах. "Гэта значыць, аптымізаваць структуры канкрэтных дзяржаўных органаў, чым мы, дарэчы, цяпер актыўна займаемся", - заўважыў Прэзідэнт.

"Аднак ёсць шэраг пытанняў, якія я хачу з вамі абмеркаваць дэталёва, перш чым прымаць рашэнні адносна ўказа. У нас ужо ёсць дзеючая сістэма відэанагляду, ёсць тэлекамунікацыйныя сеткі, ёсць адпаведнае абсталяванне, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Паўстае пытанне: чаго ў гэтай сістэме не хапае? Якія дадатковыя магчымасці мы атрымаем з уводам у строй новай сістэмы? Чаму гэту сістэму не стварыць пад эгідай дзяржаўнага органа, які і стане ўладальнікам адпаведнага інфармацыйнага рэсурсу? Я не думаю (а можа, вы прадставіце дадатковыя аргументы на карысць сваёй прапановы), што ўсё гэта трэба сканцэнтраваць у руках прыватнага аператара".

Аляксандр Лукашэнка даручыў далажыць, якія затраты спатрэбяцца з боку дзяржавы пры стварэнні гэтага тэхнічнага комплексу.

"Такую сістэму, якая ў нас існуе, трэба не проста мадэрнізаваць, а давесці да сучаснага ўзроўню, каб мы маглі атрымаць ад яе максімальную аддачу. Апошнія падзеі якраз сведчаць, што нам спатрэбілася б такая сістэма. Але гэта рашэнне мы прымем па выніках сённяшняга абмеркавання", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Як праінфармаваў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, праект указа, што разглядаецца, узгоднены з усімі зацікаўленымі органамі. Дакументам вызначаны прававыя асновы стварэння ў краіне сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Яе элементамі з'яўляюцца сістэма відэанагляду за станам грамадскай бяспекі, лакальныя сістэмы відэанагляду, спецыяльныя дэтэктары (датчыкі дыму, полымя, выбуховых, наркатычных і радыеактыўных рэчываў, цеплавізары і іншае), каналы сувязі адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных, праграмная платформа сістэмы маніторынгу.-0-

Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі створаць у БеларусіРэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі створаць у Беларусі
Кіраўнік ведамства адзначыў, што кожны ўласнік таго ці іншага аб'екта будзе мець магчымасць абсталяваць яго відэакамерамі і падключыцца да агульнай сістэмы маніторынгу для забеспячэння аховы, бяспечных умоў жыцця і працы.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Схема пад'езду да могілак на Радаўніцу Каб пазбегнуць затораў і для зручнасці грамадзян 25 красавіка (Радаўніца) зменена арганізацыя пад'езду да Паўночных і Міханавіцкіх могілак.