Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2016, 16:15

Мікалай Корбут назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мікалай Корбут назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі і вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі - галоўнага інспектара па Мінскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Корбут Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 14 красавіка 1963 года ў в.Ужа Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава. Працаваў інструктарам, вядучым спецыялістам Мінскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1994-2001 гадах - начальнік упраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. У 2001-2009 гадах - першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта. У 2009-2013 гадах - кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі. З 2014 года да гэтага часу быў памочнікам Прэзідэнта - галоўным інспектарам па Мінскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі