Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год

Прэзідэнт 10.01.2018 | 17:40

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год. Адпаведны ўказ 10 студзеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з планам, будуць падрыхтаваны і ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трыццаць дзевяць праектаў законаў. Пры гэтым шэсць законапраектаў з'яўляюцца прынцыпова новымі: праекты законаў "Аб плацежных паслугах у Рэспубліцы Беларусь", "Аб персанальных даных", "Аб электраэнергетыцы", "Аб радыяцыйнай бяспецы", "Аб ахове і выкарыстанні балот (тарфянікаў)" і "Аб судова-экспертнай дзейнасці".

Пяць законапраектаў складаюць так званы бюджэтны пакет. У іх ліку праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год".

Астатнія законапраекты прадугледжваюць карэкціроўку дзеючага заканадаўства. Плануецца ўнясенне змяненняў у шэраг кодэксаў, а таксама ў законы "Аб ахове працы", "Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека", "Аб гаспадарчых таварыствах", "Аб геаграфічных указаннях", "Аб аўдытарскай дзейнасці", "Аб дарожным руху", "Аб рэкламе", "Аб натуральных манаполіях", "Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" і іншыя.

Акрамя таго, у 2018 годзе будуць падрыхтаваны і ўнесены Прэзідэнту на ўзгадненне дзве канцэпцыі праектаў законаў - "Аб дзяржаўных арганізацыях і гаспадарчых таварыствах з удзелам дзяржавы" і "Аб папярэджанні насілля ў сям'і".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).