Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2016, 17:09

Лукашэнка заклікае не захапляцца "гаварыльняй" пры нармалізацыі адносін з Захадам

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае не захапляцца "гаварыльняй" пры нармалізацыі адносін з Захадам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў сур'ёзны пералом у адносінах Беларусі з Захадам. "Не "загаварыць" бы гэты нармальны працэс. І Захад павінен гэта разумець, і мы, што калі страцім тэмпы нашых адносін, то станем не цікавымі адзін аднаму", - перасцерагае Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт перакананы, што асновай павінна служыць развіццё адносін у гандлёва-эканамічнай сферы, гэта заўсёды садзейнічала збліжэнню дзяржаў і народаў. Канструктыўнае разнапланавае супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам поўнасцю адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі. Гэта ж датычыцца і развіцця гандлёва-эканамічных сувязей і актывізацыі дыялогу са Злучанымі Штатамі Амерыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі