Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2018, 16:55

Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Людмілы Яфімавай

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Людмілы Яфімавай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Свой лёс яна звязала з музычным мастацтвам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне. Яе творчая дзейнасць стала неацэнным укладам у гісторыю сучаснай культуры, духоўную скарбніцу Беларусі", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта пад кіраўніцтвам Людмілы Яфімавай Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы атрымала шырокую вядомасць і прызнанне як у Беларусі, так і за яе межамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі