Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2024, 13:56

Лукашэнка ўзгадніў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Міністэрства аховы здароўя

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка ўзгадніў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Міністэрства аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра Юрый Горбіч пайшоў на павышэнне і быў узгоднены кіраўніком дзяржавы на пасаду першага намесніка. Яго месца зойме начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

Атрымала павышэнне і галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці - галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай. Прэзідэнт узгадніў яе назначэнне намеснікам міністра аховы здароўя - галоўным дзяржаўным санітарным урачом Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі