Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка ў будучым годзе мае намер удзяліць асаблівую ўвагу сустрэчам са студэнцкімі калектывамі

Прэзідэнт 07.12.2017 | 15:46
У час прыняцця кадравых рашэнняў
У час прыняцця кадравых рашэнняў

7 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў будучым годзе мае намер удзяліць асаблівую ўвагу сустрэчам са студэнцкімі калектывамі. Аб гэтым ён заявіў сёння, узгадняючы назначэнне новых кіраўнікоў ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівую значнасць вузаўскай адукацыі, якая рыхтуе кадры і фактычна фарміруе будучае краіны па розных напрамках. "Калі сумленна - тут і Адміністрацыя не спрацавала, і я быў перагружаны - я апошнім часам мала сустракаюся са студэнцкімі калектывамі. Упэўнены, што ў будучым годзе пройдзе шэраг гэтых сустрэч, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Сапраўды, гэта наша будучае. Яны заўтра будуць кіраваць у грамадстве і вызначаць вектар развіцця".

Прэзідэнт хоча акцэнтаваць увагу менавіта на тых пытаннях, якія важныя для сучаснай моладзі, студэнцтва не толькі цяпер, але і на перспектыву.

"Мы ж з вамі помнім, з якімі праблемамі сутыкаліся мы, выходзячы за дзверы ВНУ з дыпломам у руках. Таму гэта для мяне вельмі важна, каб я мог звярнуць на гэта ўвагу ў выступленнях, адрэагаваць і прымаць нейкія рашэнні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.