Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 снежня 2017, 09:00

Лукашэнка: цяперашняе пакаленне супрацоўнікаў КДБ забяспечвае надзейную абарону беларускай дзяржавы

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У слаўным векавым летапісе нацыянальнай спецслужбы ёсць нямала яркіх старонак, напоўненых легендарнымі імёнамі, прыкладамі сапраўднага патрыятызму, крыштальнай сумленнасці, бездакорнага выканання службовага абавязку і гатоўнасці да самаахвярнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што служэнне Радзіме - асаблівы гонар і вялікая адказнасць. "Упэўнены, што цяперашняе пакаленне супрацоўнікаў дастойна выконвае свой абавязак, забяспечваючы надзейную абарону беларускай дзяржавы. Залог поспеху - прафесіяналізм і сталасць кадраў, высокі інтэлектуальны і тэхнічны патэнцыял органаў дзяржаўнай бяспекі", - адзначыў Прэзідэнт.

Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія з'яўляюцца ўзорам вернасці прысязе, сапраўднымі настаўнікамі, чый бясцэнны вопыт заўсёды запатрабаваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі