Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 верасня 2017, 12:40

Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 верасня прыняў з дакладам старшыню КДБ Беларусі Валерыя Вакульчыка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік КДБ далажыў аб аператыўнай абстаноўцы ў сферы адказнасці ведамства, актуальных тэндэнцыях, патэнцыяльных выкліках і пагрозах, якія могуць закранаць інтарэсы нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў тых ці іншых пытаннях.

Абмяркоўваліся таксама тэмы абароны эканамічных інтарэсаў краіны, далейшага развіцця міжнароднага супрацоўніцтва КДБ Беларусі ў процідзеянні трансгранічнай злачыннасці, у тым ліку тэрарызму, наркатрафіку, нелегальнаму гандлю зброяй і боепрыпасамі.

Па выніках даклада і аналізу бягучай абстаноўкі ў краіне Аляксандр Лукашэнка даў шэраг канкрэтных даручэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі