Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка просіць кіраўнікоў не забываць, што кожны чалавек мае права на выказванне ўласнага меркавання

Прэзідэнт 03.03.2016 | 18:18

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка просіць кіраўнікоў не забываць, што кожны чалавек мае права на выказванне ўласнага меркавання. На гэта ён звярнуў увагу сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У нас усё ж такі ўлада строгая, вельмі строгая. Людзі гэта адчуваюць. Але гэта не азначае, што мы людзей павінны пастроіць, як у арміі, і строем або, не дай бог, статкам некуды вадзіць і забараняць: крок улева, крок управа, слова не скажы, рот зашый. Ні ў якім разе гэтага рабіць нельга, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Таму права чалавека сказаць тое, што ён думае, у патрэбным месцы: на сходзе, пры абмеркаванні з калегамі, вам адкрыта ў вочы - гэтага не трэба баяцца. Гэта плюс у нас будзе. Але калі прыйшоў на работу, там рот павінен быць, груба кажучы, зашыты, таму што там дыктат ажыццяўляе тэхналогія. Своечасова прыйшоў, зрабіў па тэхналогіі справу - ідзі. Бачыш нешта не так - папярэдзь кіраўнікоў сваіх, скажы, прапануй. Але вось гэта права чалавека гаварыць, абмяркоўваць, прапаноўваць - я вас прашу, вы помніце аб гэтым".

"Пераціскаць нельга. У нас людзі разумныя, яны разумеюць, як трэба жыць, як працаваць, і мы гэта ў людзях павінны падтрымліваць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь займае выгаднае геапалітычнае становішча, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, аднак у той жа час адкрыта з усіх бакоў. "Падстройвацца нікому ні пад што не трэба, трэба мець на ўвазе перш за ўсё свае нацыянальныя інтарэсы. Але трэба бачыць свет вакол, у якім напрамку ён рухаецца. І мы нікуды не дзенемся ад гэтага руху, недзе дашліфоўваючы, рэфармуючы, можа, удасканальваючы тую сістэму, якая ў нас створана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Час, вядома, у нас няпросты, - канстатаваў Прэзідэнт. - Ну, што рабіць, час выбраў нас. Таму нам давядзецца ў гэты час жыць і справай займацца, выдаваць вынік".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтых вельмі складаных умовах трэба паспяхова правесці ўсе веснавыя палявыя работы. "Перабольшваць праблему не раю вам. Проста трэба ўсюды мець сістэму і навесці парадак. Парадак павінен быць ва ўсім! Не трэба залішне заціскаць людзей, няхай працуюць, паказваюць сябе. Але тэхналагічную дысцыпліну ніхто не адмяняў. І гэта жалезна павінна быць, уся ваша работа павінна быць падпарадкавана гэтаму, і ўсе павінны круціцца вакол гэтых тэхналогій", - сказаў Прэзідэнт.

"Я не разумею, чаго не хапае? Угнаенні ёсць, насенне ёсць, - дадаў ён. - Усё ёсць. Тэхнікі, ужо вёска кажа, не трэба больш. Але патрэбны парадак".

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу прадпрыемствам вырабіць у неабходным для вёскі аб'ёме ўгнаенні, каб не вывозіць валюту з краіны, закупляючы за межамі Беларусі тое, што можна вырабіць самім.

"Інакш кажучы, трэба заняцца вырашэннем элементарных пытанняў. Вырашыўшы іх, вы знойдзеце тыя 25 працэнтаў сабекошту, аб якіх я гаварыў. А ў сельскай гаспадарцы, я вам скажу, гэта не 25 працэнтаў сабекошту, мы там вялікія грошы можам знайсці", - лічыць кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка атручэнняў грыбамі У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 47 выпадкаў атручэння грыбамі, пры якіх пацярпеў 51 чалавек. Каб пазбегнуць атручэння грыбамі, спецыялісты рэкамендуюць звяртаць увагу на элементарныя правілы прафілактыкі.