Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2018, 13:38

Лукашэнка: правядзенне ў Мінску СМЗС СНД сведчыць аб прызнанні актыўнай праінтэграцыйнай ролі Беларусі

6 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Правядзенне ў Мінску СМЗС СНД сведчыць аб прызнанні актыўнай праінтэграцыйнай ролі Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правядзенне ў нашай сталіцы пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў мы разглядаем як знак павагі да Беларусі, прызнання яе актыўнай праінтэграцыйнай ролі", - сказаў Прэзідэнт.

У сваю чаргу старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў звярнуў увагу на тое, што пасяджэнне праводзіцца ў нефармальнай сталіцы СНД, дзе знаходзіцца штаб-кватэра арганізацыі. "Мы атрымліваем вельмі актыўную падтрымку нашай дзейнасці з боку кіраўніцтва Беларусі і асабіста Прэзідэнта", - падкрэсліў ён.

Старшыня Выканкама адзначыў, што пасяджэнне добра падрыхтавана. У парадку дня 12 пытанняў, гатовы да падпісання адпаведныя дакументы. "І сёння мы пачалі ўжо жывую і адкрытую дыскусію адносна не толькі зместу гэтых дакументаў, але і ў цэлым па праблемах, якія цікавяць нас у інтэграцыйным супрацоўніцтве ў рамках СНД", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Ён расказаў, што адным з першых пытанняў у парадку дня стаіць пытанне аб кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў, што мае на ўвазе ўзаемадзеянне знешнепалітычных ведамстваў краін СНД. "Вельмі важна ўзгадняць нашу дзейнасць у рамках міжнародных арганізацый, аказваць узаемную падтрымку адзін аднаму ў міжнародных арганізацыях і на міжнароднай арэне", - падкрэсліў старшыня Выканаўчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі