Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2017, 13:48

Лукашэнка прапануе Украіне стварыць міжрэгіянальны форум супрацоўніцтва

21 ліпеня, Кіеў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Украіне стварыць міжрэгіянальны форум супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас добра развіваецца рэгіянальнае супрацоўніцтва з Расіяй, Кітаем, іншымі буйнымі дзяржавамі. Можа, нам прапрацаваць пытанне і збіраць такія міжрэгіянальныя форумы", - сказаў беларускі лідар.

У якасці месца правядзення такога форуму Прэзідэнт прапанаваў горад Гомель, а ў далейшым такія форумы можна было б праводзіць па чарзе ў Беларусі і Украіне.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва дае каласальны эфект.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі