Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2017, 11:02

Лукашэнка прапануе арганізаваць у Мінску сустрэчу Патрыярха Кірыла і Папы Рымскага

28 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе арганізаваць у Мінску сустрэчу Патрыярха Кірыла і Папы Рымскага. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тут было заўважана аб выніковасці сустрэчы Папы Рымскага і Патрыярха Кірыла. Недзе там, далёка на Кубе. Думаю, трэба падумаць, каб яны сустрэліся тут, у Мінску. Гэта якраз сёння тое месца, дзе можна абмяркоўваць праблемы і Захаду і Усходу, Поўначы і Поўдня, і ўсёй планеты", - заявіў беларускі лідар.

"Калі вы з Праваслаўнай царквой прыйдзеце да такога разумення, я і беларускі народ зробім усё, каб вы, вашы кіраўнікі, нашы кіраўнікі - каталіцкай і праваслаўнай цэркваў - зрабілі гэту сустрэчу ў Мінску гістарычнай. Падумайце над гэтым", - прапанаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі