Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2016, 14:57

Лукашэнка павіншаваў вядучага КВЗ Аляксандра Маслякова з юбілеем

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Аляксандра Маслякова з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу многіх гадоў Вы кіруеце адным з найбольш папулярных тэлевізійных праектаў. Прафесійнае майстэрства, абаянне і велізарны вопыт дапамаглі Вам набыць заслужанае прызнанне і шырокую вядомасць не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што дзейнасць Аляксандра Маслякова будзе і ў далейшым радаваць мільёны гледачоў розных пакаленняў, садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскага культурнага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі