Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2016, 09:00

Лукашэнка павіншаваў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт з 65-годдзем

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта з 65-годдзем ВНУ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншаванні адзначаецца, што за гэтыя гады ўніверсітэт даў пуцёўку ў жыццё больш як 35 тыс. кваліфікаваных спецыялістаў, якія паспяхова працуюць ва ўсіх кутках краіны, многія яго выпускнікі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

"Сёння калектыў універсітэта можа па праву ганарыцца дасягненнямі ў адукацыйнай і навуковай дзейнасці. Высокай ацэнкі заслугоўваюць вашы перспектыўныя распрацоўкі ў галіне раслінаводства, жывёлагадоўлі, стварэння новых відаў мінеральных угнаенняў і кармавых дабавак", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым будзе прымнажаць лепшыя традыцыі айчыннай вышэйшай адукацыі і рыхтаваць сапраўдных прафесіяналаў у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі