Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 сакавіка 2018, 18:38

Лукашэнка павіншаваў Армена Саркісяна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Арменіі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Армена Саркісяна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Арменіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваім волевыяўленнем дэпутацкі корпус Арменіі падтрымаў курс на стабільнасць і паступальнае эканамічнае развіццё краіны. Упэўнены, што Ваш багаты вопыт і аўтарытэт будуць садзейнічаць паглыбленню беларуска-армянскіх адносін, заснаваных на даверы, павазе і дружбе паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Армену Саркісяну моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Арменіі - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі