Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2016, 13:15

Лукашэнка патрабуе ад урада і Нацбанка забяспечыць раўнавагу плацежнага балансу і бюджэту

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад урада і Нацыянальнага банка забяспечыць раўнавагу плацежнага балансу і бюджэту. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што макраэканамічная стабільнасць - гэта, перш за ўсё, нізкія цэны. "Каб іх захаваць, патрабую ад урада і Нацыянальнага банка забяспечыць раўнавагу плацежнага балансу і бюджэту. Плацежны баланс - гэта кашалёк нашай краіны. Ён фарміруецца за кошт устойлівага дадатнага сальда знешняга гандлю, росту экспарту, прыцягнення прамых замежных інвестыцый і дае магчымасць забяспечыць своечасовае пагашэнне знешніх абавязацельстваў", - сказаў беларускі лідар.

Асаблівая ўвага ў 2016 годзе павінна ўдзяляцца збалансаванаму выкананню бюджэту. "У гэтым годзе ўраду і мясцовым органам улады неабходна рэалізаваць кампенсуючыя меры падатковай палітыкі, накіраваныя як на аднаўленне даходаў бюджэту, так і на скарачэнне расходаў", - даручыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі