Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 14:40

Лукашэнка: пастаўлена задача забяспечыць узровень пенсій у памеры 40 працэнтаў ад зарплаты

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бягучай пяцігодцы пастаўлена задача забяспечыць узровень пенсій у памеры 40 працэнтаў ад заработнай платы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтай пяцігодцы мы пачнём рэфармаванне і сістэмнае ўдасканаленне нашай пенсійнай сістэмы. Каб не дапусціць зніжэння ўзроўню пенсій і рэгулярнасці іх выплат, спатрэбілася перагледзець тэрміны выхаду людзей на заслужаны адпачынак. Пастаўлена задача забяспечыць узровень пенсій у памеры 40 працэнтаў ад заработнай платы - сусветны стандарт", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, нельга забываць аб стварэнні зручнага асяроддзя жыццядзейнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. "Гэта важная задача, і мы яе павінны вырашаць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - На працягу пяцігодкі безбар'ернае асяроддзе будзе створана больш як на 3,5 тыс. аб'ектаў рэспублікі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі