Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2016, 09:00

Лукашэнка: пашырэнне ўзаемавыгадных сувязей Беларусі і Кубы поўнасцю адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса з Днём нацыянальнага паўстання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Традыцыйна адкрыты і дружалюбны палітычны дыялог, супадзенне пазіцый па важнейшых пытаннях міжнароднага парадку дня, пазітыўная дынаміка ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы ствараюць трывалы фундамент для далейшага паспяховага развіцця стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай", - гаворыцца ў віншаванні.

"Упэўнены, што пашырэнне ўзаемавыгадных сувязей поўнасцю адпавядае інтарэсам нашых краін і народаў", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі