Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2016, 16:07

Лукашэнка: парламенту важна забяспечыць пераемнасць

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абедзвюм палатам беларускага парламента важна забяспечыць пасля маючых адбыцца выбараў пераемнасць, заявіў Прэзідэнт Беларусі, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каля 30 працэнтаў, няхай крыху менш, але блізка да 30 працэнтаў парламента (хацелася б бачыць у новым скліканні. - Заўвага БЕЛТА)... Палатам парламента вельмі важна забяспечыць пераемнасць, захаваўшы стабільнасць і працаздольнасць вышэйшага заканадаўчага органа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У гэтым годзе дэпутацкаму корпусу, я ўжо сказаў, трэба будзе трымаць сур'ёзную справаздачу перад выбаршчыкамі, асабліва тым з вас, хто прыме рашэнне ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Не ўтаю, што асобныя дэпутаты мяне просяць ужо аб падтрымцы на новы тэрмін. Гэта нармальна. І вы гэтага не саромейцеся, але помніце адно: вы ў гэтай зале, зыходзячы з нашага крытэрыю пераемнасці парламента, павінны вызначыцца, хто з вас хоча і можа працаваць у новым парламенце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што дэпутаты, выбраныя яшчэ раз у 2016 годзе, павінны навучыць парламенцкай рабоце навічкоў. "На практыцы навучыць, як быць дэпутатам, - растлумачыў Прэзідэнт Беларусі. - Гэта (заканатворчасць. - Заўвага БЕЛТА) цяжкая работа, самая цяжкая, нараўне з навуковай дзейнасцю... Гэта накшталт навуковай работы. А адказнасць несувымерна большая. Таму давайце дамовімся: 30 працэнтаў прыкладна мы павінны выкрышталізаваць з нашага парламента і прасіць народ, каб ён падтрымаў нашу прапанову".

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Мы пойдзем да людзей з новымі кандыдатурамі, але гэта не павінны быць нейкія кішэнныя, губернатарскія або чые-небудзь дэпутаты. Гэта павінны быць лепшыя людзі нашай краіны, таму што адразу ж - у першы перыяд дзейнасці парламента - мы ўбачым, наколькі якасны яго склад. І за гэта будуць несці адказнасць і тыя грамадскія арганізацыі, якія вылучаюць дэпутатаў, і перш за ўсё дзяржаўная ўлада".

"Спадзяюся, наш новы дэпутацкі корпус будзе мець высокую палітычную культуру, умець весці пастаянны дыялог з іншымі галінамі ўлады, грамадзянскім грамадствам, рэгіёнамі, жыхарамі, міжнароднай супольнасцю", - сказаў Прэзідэнт.

"Цяперашні склад парламента заслугоўвае добрай ацэнкі за дзелавы стыль, плённую заканадаўчую і міжнародную дзейнасць", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што, хоць перыяд работы цяперашняга склікання набліжаецца да фіналу, гэта не падстава для зніжэння актыўнасці ў прыняцці важных законапраектаў і вырашэнні пытанняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі парламентарыяў. "І не толькі таму, што вам яшчэ трэба працаваць, вам трэба прыняць бюджэт на наступны год, як у нас ужо традыцыяй стала... А яшчэ і таму, што ўсе вы на пенсію не ідзяце. Усе, хто хоча і здольны працаваць, будуць працаўладкаваны", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі