Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 чэрвеня 2017, 16:58

Лукашэнка падтрымаў адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы

30 чэрвеня, Масква /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) у Маскве падтрымаў адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разгледзець гэта пытанне прапанавала спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка. "Калі магчыма, я папрасіла б пратакольна запісаць даручэнне міністру сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, а таксама адпаведнаму міністру Беларусі прапрацаваць гэта пытанне з аператарамі сувязі. Мне здаецца, гэта было б вельмі карысна і для бізнесу, і для грамадзян нашай Саюзнай дзяржавы", - сказала яна.

Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў гэту ідэю. "Думаю, гэта разумная прапанова. Давайце даручым. Мы пратакольна зробім такі запіс", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі