Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2016, 18:37

Лукашэнка назваў кашчунствам спробы прынізіць заслугі беларускіх партызан і падпольшчыкаў у гады вайны

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спробы прынізіць заслугі беларускіх партызан і падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны выглядаюць кашчунствам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абуральным кашчунствам сёння выглядаюць патугі некаторых дзеячаў, якія хочуць прынізіць маштаб і значэнне ўзброенай барацьбы ў акупіраванай Беларусі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь унесла вялікі ўклад у разгром нацызму, на франтах змагаліся каля 1,5 млн яе ўраджэнцаў. Небывалы размах на тэрыторыі рэспублікі атрымаў і партызанскі рух. "Па сутнасці, тут, у тыле ў немцаў, сканцэнтравалася некалькі армій, якія зрабілі захопнікам сапраўднае пекла і нанеслі ім непапраўны ўрон", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар адзначыў, што толькі дзякуючы мужнасці і з'яднанасці брацкіх народаў Савецкага Саюза, а таксама ўзаемадзеянню краін антыгітлераўскай кааліцыі вораг быў пераможаны. "Мы ніколі не забудзем, што сваім жыццём і свабодай абавязаны Вялікай Перамозе над фашысцкімі агрэсарамі. Паколькі па іх бязлітасных планах нам было наканавана поўнае знішчэнне", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі