Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 ліпеня 2017, 13:53

Лукашэнка назначыў Ісачанку губернатарам Мінскай вобласці

4 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Анатоля Ісачанку старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вобласць немалая, гэта палавіна краіны. Я не магу сказаць, што вобласць дасягнула поспеху ў сваім развіцці. Вы, напэўна, гэта адчулі, працуючы памочнікам. Але кожны губернатар нешта прыўносіў для развіцця Мінскай вобласці", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Анатоль Ісачанка ўсю адпаведную работу ведае па вертыкалі і мае неабходны вопыт.

"Я вельмі хацеў бы, каб у вас у Мінскай вобласці атрымалася. На мяне вы можаце разлічваць, калі вам будзе неабходна дапамога. Разбярыцеся на месцы, паглядзіце на сітуацыю яшчэ раз, ужо з гэтай вышыні. Далажыце аб сваіх задумах Савету дэпутатаў. Раскажыце, у якім напрамку будзем дзейнічаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама заявіў аб неабходнасці больш інтэнсіўнымі тэмпамі і часцей праводзіць ратацыю кадраў.

Да гэтага часу Анатоль Ісачанка працаваў на пасадзе памочніка Прэзідэнта Беларусі - інспектара па Мінскай вобласці.

Чакаецца, што 5 ліпеня кандыдатура Анатоля Ісачанкі будзе прапанавана на сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў для зацвярджэння на пасадзе старшыні аблвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі