Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2016, 14:59

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сяргей Альбертавіч унёс вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яго імя было цесна звязана з беларускай операй. Створаныя ім разнапланавыя творы вядомы як у Беларусі, так і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Сяргея Картэса стала сапраўдным прыкладам высокага мастацтва, якое заснавана на класічных прынцыпах і лепшых традыцыях айчыннай школы, арыенцірам для многіх пакаленняў беларускіх кампазітараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі