Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 жніўня 2016, 11:39

Лукашэнка накіраваў спачуванне Эрдагану ў сувязі з тэрактам у Газіянтэпе

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, сем'ям і блізкім загінулых у выніку тэракта ў Газіянтэпе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь рашуча асуджае варварскую атаку супраць мірных грамадзян у турэцкай правінцыі Газіянтэп. Асаблівае абурэнне выклікае тое, што тэрарысты цынічна выбралі для нападзення вясельныя ўрачыстасці і выкарысталі ў сваіх мэтах падлетка", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі