Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму

Прэзідэнт 12.09.2018 | 09:01

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час свайго існавання форум стаў аўтарытэтнай пляцоўкай для дзелавых стасункаў прадстаўнікоў СМІ краін блізкага і далёкага замежжа. Гэта мерапрыемства дае ўнікальную магчымасць абмяняцца прафесійным вопытам і натхняе на новыя ідэі", - гаворыцца ў прывітанні.

"Сучасная медыяпрастора не мае межаў, а лічбавыя тэхналогіі адкрылі шырокія магчымасці для творчасці і прадаставілі багаты выбар крыніц інфармацыі. Таму сёння журналісцкай супольнасці неабходна засяродзіць увагу на пытаннях захавання прафесійнай этыкі і норм маралі - такіх жа важных, як і свабоднае выказванне сваіх перакананняў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам мерапрыемства плённай працы і поспехаў у пошуку цікавых рашэнняў, здольных зрабіць медыяасяроддзе яшчэ больш прывабным, бяспечным і карысным для людзей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.