Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка мае намер наведаць Оршу і пракантраляваць выкананне даручэнняў па развіцці горада

Прэзідэнт 07.08.2018 | 12:44
У час нарады
У час нарады

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць Оршу і пракантраляваць выкананне даручэнняў па развіцці горада. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў сёння на нарадзе з членамі ўрада і кіраўніцтвам рэгіёнаў краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, гэта мерапрыемства стане "лакмусавай паперкай у рабоце ўрада". "Мне вельмі не хацелася б публічна мець непрыемную размову з міністрамі і прэм'ер-міністрам у Оршы. Там павінна быць зроблена тое, што я даручаў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Задачы пастаўлены, дакументы падпісаны, усё на кантролі. Будзем глядзець ад культуры і спорту да вытворчасці, я ўжо не кажу аб сацыяльным статусе гэтага горада, сацыяльнай прывабнасці і яго знешнім выглядзе".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Орша павінна быць прыкладам і арыенцірам для іншых буйных гарадоў у розных абласных цэнтрах. Усе яны павінны быць выведзены на высокі ўзровень развіцця. "Пытанне не толькі ў тым, што там жывуць людзі і павінны працаваць вытворчасці. Пытанне ў правільным размяшчэнні прадукцыйнай сілы. Калі мы скарачаем будаўніцтва жылля, а значыць, прыток рабочай сілы, у Мінску, то гэта рабочая сіла павінна быць раўнамерна размешчана па Беларусі. Не толькі ў абласных цэнтрах, але перш за ўсё ў гэтых буйных гарадах, якія, зразумела, будуць развівацца як аграпрамысловыя цэнтры. Вось у чым сутнасць маіх патрабаванняў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама спыніўся на стане спраў у Гомельскай вобласці. У прыватнасці, ён закрануў ход уборачнай кампаніі ў рэгіёне. На думку Аляксандра Лукашэнкі, яе тэмпы невысокія. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтыя пытанні сярод іншых будуць абмяркоўвацца ў час яго плануемай рабочай паездкі ў Гомель.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.