Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2016, 13:04

Лукашэнка лічыць нездавальняючай работу па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць нездавальняючай работу па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе БЕЛТА.

"Работа (па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". - Заўвага БЕЛТА) вядзецца вельмі дрэнна. У бліжэйшы час там будуць прыняты вельмі строгія меры, у тым ліку кадравыя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на тэрыторыі парка павінны быць створаны прадпрыемствы паслязаўтрашняга дня. "Прадпрыемствам учарашняга і сённяшняга дня на гэтай пляцоўцы няма чаго рабіць. Ведаеце, па якіх прычынах? Перш за ўсё, прадукцыю мы не зможам рэалізаваць тут, у Еўрапейскім саюзе і свеце наогул", - растлумачыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што цяпер Беларусь актыўна шукае новыя кропкі росту эканомікі, якія дадуць устойлівую дынаміку яе развіцця. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк павінен стаць такой кропкай. "Тут ствараецца пляцоўка для прыцягнення высокатэхналагічных і канкурэнтаздольных праектаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі