Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2017, 09:04

Лукашэнка: Якуб Колас стаў сапраўдным народным песняром, сімвалам велічы і культурнага багацця нацыі

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння праслаўленага пісьменніка, народнага паэта Беларусі, класіка нацыянальнай і сусветнай літаратуры Якуба Коласа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Адзін з заснавальнікаў сучаснай мастацкай прозы, аўтар знакамітых паэтычных шэдэўраў, ён стаў сапраўдным народным песняром, сімвалам велічы і культурнага багацця нацыі. Таленавіты майстар слова адлюстраваў у сваіх творах самыя высокія чалавечыя пачуцці, мудрасць і лепшыя рысы характару беларусаў, шчырую любоў да роднай мовы", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што жыццё і літаратурная дзейнасць Якуба Коласа - прыклад самаадданага служэння народу і Айчыне. А яго творчая спадчына па праву лічыцца крыніцай духоўнасці і натхнення для многіх пакаленняў.

"Упэўнены, урачыстыя мерапрыемствы будуць садзейнічаць захаванню, развіццю і папулярызацыі нацыянальнай культуры, умацаванню адзінства грамадства і ўслаўленню новых яркіх літаратурных талентаў", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі