Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2017, 15:36

Лукашэнка і Маргвелашвілі пацвердзілі зацікаўленасць сваіх краін ва ўмацаванні супрацоўніцтва

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі ў прынятай па выніках перагавораў сумеснай заяве пацвердзілі зацікаўленасць сваіх краін ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць сваіх краін ва ўмацаванні двухбаковага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

У дакуменце гаворыцца, што Беларусь і Грузія маюць намер прадаўжаць інтэнсіўны міждзяржаўны дыялог, накіраваны на ўсебаковае ўмацаванне дружалюбных адносін.

Кіраўнікі дзяржаў з задавальненнем адзначылі станоўчую дынаміку развіцця адносін і падкрэслілі важнасць умацавання гуманітарнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы навукі і адукацыі.

Па выніках перагавораў лідараў дзвюх краін таксама былі падпісаны пагадненні паміж урадамі аб паветраных зносінах і аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі