Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка даручыў шукаць новыя рынкі ва ўмовах праблем з пастаўкамі прадуктаў у Расію

Прэзідэнт 30.03.2018 | 12:11

30 сакавіка, Дзяржынскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў шукаць новыя рынкі ва ўмовах праблем з пастаўкамі прадуктаў у Расію. Аб гэтым ён заявіў сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Дзяржынскі раён Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца экспарту, шукайце іншыя рынкі. Калі Расія нас не разумее і разумець не хоча, ну што ж, сустрэнемся з Прэзідэнтам (Расіі. - Заўвага БЕЛТА) пасля інаўгурацыі, абмяркуем дэталёва і капітальна ўсе пытанні. Трэба вызначацца. Калі яны вырашылі нас нахіляць пастаянна незразумела за што, тады будзем шукаць сваё шчасце ў іншым месцы. Таму шукайце іншыя рынкі. Нельга на адным рынку ўвесь час сядзець", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Яны завезлі, нехта адкаты атрымаў за гэта сухое малако з Новай Зеландыі. Па-першае, што прывезлі, чым народ кормяць? Але гэта іх праблема. Яны гэтага не разумеюць і разумець не хочуць. Таму што ўсюды адкаты. А мы павінны бачыць свае інтарэсы, якія не супярэчаць інтарэсам расіян. Мы ім дрэннага нічога не вязём. Дай бог, як самі правяраючыя кажуць, каб у Расіі было так, як у Беларусі. Таму будзем вызначацца ў гэтым годзе. Што ж мы добрую справу робім і на каленях пастаянна стаім", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка ў Дзяржынскім раёне наведаў самы сучасны малочнатаварны комплексЛукашэнка ў Дзяржынскім раёне наведаў самы сучасны малочнатаварны комплекс
Прэзідэнт азнаёміўся тут з прымяненнем сучасных высокаэфектыўных тэхналогій пры вытворчасці малака. Планы па будаўніцтве такога комплексу былі агучаны яшчэ некалькі гадоў таму ў час адной з рабочых паездак кіраўніка дзяржавы.

Як далажылі кіраўніку дзяржавы, цяпер балансы па пастаўцы малочнай прадукцыі яшчэ не падпісаны, бакі прадаўжаюць перагаворы. Было выказана меркаванне, што дзеянні расійскага боку па закрыцці паставак з шэрага беларускіх прадпрыемстваў у тым ліку звязаны з пастаўкамі ў Расію вялікіх аб'ёмаў сухога малака з іншых краін, у прыватнасці, з Новай Зеландыі. Пастаўляемыя дадаткова аб'ёмы беларускай прадукцыі, адпаведна, садзейнічаюць зніжэнню цэн на расійскім рынку.-0-

Лукашэнка азнаёміўся з вытворчасцю ў Беларусі чорнай ікрыЛукашэнка азнаёміўся з вытворчасцю ў Беларусі чорнай ікры
Кіраўнік дзяржавы наведаў аквакультурную гаспадарку Admiral Husso ЗАТ "ДГ-Цэнтр", дзе яму далажылі аб выкананні даручэнняў па арганізацыі вытворчасці ў Беларусі каштоўных парод рыб.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.