Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2017, 13:15

Лукашэнка даручыў паскорыць работу па скарачэнні колькасці старых дамоў

3 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў паскорыць на месцах работу па скарачэнні колькасці старых дамоў. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па праекце новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса і пытаннях удасканалення заканадаўства па скарачэнні пустуючых і старых дамоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца старога, аварыйнага жылля, мая пазіцыя адназначная: на зямлі павінен быць парадак. Такія будынкі трэба зносіць і землі неабходна вяртаць у абарот. Гэту работу трэба паскорыць на месцах і падвесці пад гэта нарматыўна-прававы акт, каб губернатары і мясцовыя ўлады не бегалі за людзьмі, якія кінулі сваё жыллё, але ў той жа час нібыта маюць нейкую паперку на валоданне гэтым жыллём", - заявіў Прэзідэнт.

Калі чалавек сапраўды валодае тым ці іншым жыллём, то яно павінна ўтрымлівацца ў нармальным стане, сказаў Прэзідэнт. "А так ён жыве дзесьці на Камчатцы, вачэй не паказвае ў свой родны дом, які нібыта ў яго ва ўласнасці. Ён ужо бур'яном зарос і нахіліўся на тры вуглы", - заўважыў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, прапануецца ўдасканаліць механізм адчужэння пустуючых і старых дамоў у залежнасці ад іх размяшчэння, мясцовых умоў і асаблівасцей. Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы перасцярог, каб у гэтым выпадку не стварыць розных бюракратычных бар'ераў. "Павінен быць адназначны адказ на гэта пытанне. Калі жыллё закінута, мы даём права мясцовым органам улады яго зносіць, значыць, яно павінна быць знесена. А землі вернуты ў абарот або прададзены новаму гаспадару, або там пасеяць збожжа", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі