Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лютага 2018, 12:42

Лукашэнка чакае ад міліцыі барацьбы з пастаўшчыкамі наркотыкаў, а не пагоні за "драбязой"

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі павінны ўзмацніць работу па барацьбе з пастаўшчыкамі наркотыкаў у краіну, а не ганяцца за "драбязой". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы змагаемся супраць наркаманаў, а дзе тыя, хто сёння партыямі пастаўляюць гэту наркату ў Беларусь? Вось хто галоўны злачынец, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Клапоцячыся толькі аб паказчыках, ніякай размовы аб эфектыўнай ліквідацыі каналаў паступлення наркотыкаў у краіну ісці не можа. Вядома, значна лягчэй атрымаць хуткі вынік за кошт "драбязы", а сітуацыя на самай справе будзе толькі пагаршацца".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што дзяржава рэалізуе цэлы комплекс мер па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і процідзеянні наркаманіі. МУС дакладвае аб паспяховай рабоце ў гэтым напрамку. Аднак кіраўнік дзяржавы ўсумніўся, ці не працуюць адпаведныя падраздзяленні ўнутраных спраў выключна на статыстыку. "Ці не хаваецца за дасягнутымі поспехамі барацьба з дробнымі збытчыкамі наркотыкаў або тымі, хто сеў на гэту іглу?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі