Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 красавіка 2017, 10:53

Лукашэнка: Беларусь і Малдова змогуць актывізаваць свае адносіны, нягледзячы на складанасці

14 красавіка, Бішкек /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова змогуць актывізаваць свае адносіны, нягледзячы на складанасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам у Бішкеку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, даўно нам трэба было сустрэцца і пагаварыць аб далейшых кроках па ўмацаванні адносін Беларусі і Малдовы. Павінен сумленна сказаць, што мы робім усё для таго, каб не разарваліся нашы сувязі з вашай цудоўнай краінай, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы чалавек новай фармацыі, але абсалютна тых жа поглядаў і той палітыкі, якой мы ў Беларусі прытрымліваемся. Таму я думаю, што, нягледзячы на праблемы, мы зможам актывізаваць нашы адносіны. У нас прынцып адзін: можам зрабіць нешта для сваіх сяброў, родных людзей - зробім. Калі будзе жаданне рухацца насустрач (эканоміка нас усё роўна да гэтага падштурхне), мы з вамі зробім нямала і для Малдовы, і для Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не адзін раз бываў у Малдове і добра ведае гэту краіну. "Розныя ў вас былі склады ўрада, розныя былі прэзідэнты, але мы стараліся падтрымліваць адносіны. Пры ўсіх складанасцях (пэўныя праблемы былі і па транзіце, па лагістыцы, і гэтак далей) мы паступова рухаліся наперад. Не скажу, што мы актыўна рухаліся ў галіне эканомікі і гандлю ў апошнія гады, але ўсё ж такі нам удалося ў гэтыя складаныя гады захаваць дадатную дынаміку", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Прэзідэнт дадаў, што Беларусь заўсёды адгукалася на ўсе просьбы Малдовы, падтрымліваючы гэту краіну па патрэбных для яе напрамках. "Вы не чужыя людзі, і мы нешта маглі зрабіць, - растлумачыў ён. - Усё, што маглі, мы зрабілі".

Аб'ём беларуска-малдаўскага тавараабароту ў 2016 годзе склаў $227,1 млн. У Малдове дзейнічаюць некалькі сумесных зборачных вытворчасцей, у тым ліку тралейбусаў "Белкамунмаш", садова-вінаградарскіх трактароў "Беларус-921" Смаргонскага агрэгатнага завода і трактароў малой магутнасці Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў. У 2016 годзе быў запушчаны праект сумеснай вытворчасці ў Кішынёве беларускіх бесправадных тралейбусаў.-0-

Беларусь з'яўляецца добрым прыкладам для Малдовы - Дадон
Прэзідэнт Малдовы звярнуў увагу, што часта ставіць у прыклад Беларусь і заходнім партнёрам, якія перыядычна яе крытыкуюць. "Давайце рэальна паглядзім, што адбываецца ў эканоміцы Беларусі. Гэтым не могуць ганарыцца нават многія еўрапейскія краіны", - заявіў ён.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі