Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2017, 13:53

Лукашэнка: Беларусь гатова аказваць усямерную падтрымку Венесуэле як самаму блізкаму сябру

5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова аказваць усямерную падтрымку Венесуэле як самаму блізкаму сябру. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час перагавораў з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы аказваць вам усямерную падтрымку як сваім самым блізкім і добрым сябрам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час Венесуэла падставіла плячо Беларусі ў энергетычнай сферы. "Мы гэта не забылі. Таму давайце разам сёння падумаем, як хутка вырашыць тыя праблемы, якія ёсць у Венесуэле, - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. - За пяць гадоў мы гэтыя праблемы ў асноўным вырашым".

"Так, у Венесуэле цяпер няпроста. Але ў нас было складаней, мы таксама дзялілі па талонах прадукты харчавання пасля распаду Савецкага Саюза. Мы напружыліся і паставілі перад сабой мэту - максімум за 8-10 гадоў не толькі накарміць свой народ, але і выйсці на экспарт прадуктаў харчавання. І мы гэту праблему вырашылі. Венесуэла пры жалезнай волі ўлады і дысцыпліне гэту праблему вырашыць за пяць гадоў", - упэўнены беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі