Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2016, 10:48

Лукашэнка адзначае прызнанне краінамі СНД актыўнай інтэграцыйнай палітыкі Беларусі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне ў Мінску пасяджэнняў кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Беларусі разглядаюць як прызнанне актыўнай інтэграцыйнай палітыкі краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разглядаем правядзенне гэтых мерапрыемстваў у нас як праяўленне павагі да Беларусі, прызнанне яе актыўнай інтэграцыйнай палітыкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сучасным свеце абвастраецца палітычная і эканамічная турбулентнасць. "Узмацнілася абгрунтаваная крытыка ў нашых краінах у сувязі з незадаволенасцю як тэмпамі, так і практычнымі вынікамі развіцця інтэграцыі. Чутны трывожныя сігналы ад бізнесу, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Буду шчыры: крытычная маса пытанняў, што назбіраліся, выклікае ў нас, у Беларусі, трывожныя настроі наконт перспектыў не толькі СНД, але і ЕАЭС".

Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна павысіць эфектыўнасць патэнцыялу інтэграцыі і яе канкурэнтныя перавагі. "Упэўнены, што мінскія сустрэчы дадуць магчымасць знайсці шляхі вырашэння існуючых праблем, асабліва ў эканамічнай сферы. Без эканомікі нікуды, таму што гэта фундамент любых адносін", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Беларусь не задавольваюць аддаленыя тэрміны стварэння агульных рынкаў энерганосьбітаў у ЕАЭС - Лукашэнка
"Нас не задавольваюць аддаленыя тэрміны стварэння агульных рынкаў энерганосьбітаў, а таксама лібералізацыі выканання перавозчыкамі адной дзяржавы перавозак паміж пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: у сучасных умовах СНД захоўвае запатрабаванасць як універсальная пляцоўка ўзгаднення пазіцый
"У верасні ў Бішкеку мы прадметна разгледзелі пытанні адаптацыі СНД да сучасных умоў. Беларусь заўсёды выступала за захаванне Садружнасці як паўнацэннай міжнароднай арганізацыі, нацэленай на развіццё рэгіянальнай інтэграцыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка лічыць магчымым буйны касмічны праект на аснове аб'яднання рэсурсаў краін СНД
"Нашы вучоныя ў якасці аднаго з фактараў развіцця навукова-тэхнічнага і інавацыйнага патэнцыялу краін Садружнасці бачаць супрацоўніцтва ў даследаванні і выкарыстанні космасу ў мірных мэтах", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У СНД патрабуецца ўзмацненне каардынуючай ролі органаў галіновага супрацоўніцтва - Прэзідэнт Беларусі
"Асобныя з іх функцыянуюць дзесяцігоддзямі, але не ўносяць укладу ў развіццё Садружнасці", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: інтэграцыйныя праекты павінны прыносіць рэальную карысць народамЛукашэнка: інтэграцыйныя праекты павінны прыносіць рэальную карысць народам
"Акрамя пунктаў, якія развіваюць рашэнні Бішкекскага саміту, у ім ёсць вялікі блок вытворча-эканамічных пытанняў, уключаючы пытанне рэалізацыі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю, закранаюцца тэмы абароны інтэлектуальнай уласнасці і правоў спажыўцоў, супрацоўніцтва ў транспартнай і гуманітарнай сферах", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка адзначае складанасці ў практычнай рэалізацыі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю СНД
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што Беларусь вельмі зацікаўлена ў максімальна шырокім складзе ўдзельнікаў гэтай работы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі