Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2016, 12:33

Лукашэнка: інтэграцыйныя праекты павінны прыносіць рэальную карысць народам

28 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Інтэграцыйныя праекты павінны прыносіць рэальную карысць народам. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД выглядае аб'ёмным. "Акрамя пунктаў, якія развіваюць рашэнні Бішкекскага саміту, у ім ёсць вялікі блок вытворча-эканамічных пытанняў, уключаючы пытанне рэалізацыі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю, закранаюцца тэмы абароны інтэлектуальнай уласнасці і правоў спажыўцоў, супрацоўніцтва ў транспартнай і гуманітарнай сферах", - адзначыў Прэзідэнт.

На яго думку, гэта яшчэ раз пацвярджае, што ў СНД можна знайсці невычэрпную колькасць напрамкаў для сумеснай работы. Галоўнае - гэта выхад на канчатковы вынік.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў, што тэма мадэрнізацыі Садружнасці не закрыта. "Напэўна, трэба крытычна паглядзець і на прававую базу СНД, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - За 25 гадоў мы падпісалі неймаверны аб'ём рашэнняў, дагавораў і пагадненняў. Ці ўсе яны сёння актуальныя і патрэбныя? Гэта таксама трэба даследаваць, каб на выхадзе мы ўбачылі сапраўды сучасную, аўтарытэтную і актыўную арганізацыю, удзел у якой будзе адпавядаць інтарэсам нашых краін".

"І мне вельмі хочацца, каб у перыяд старшынства Расіі ў 2017 годзе мы змаглі атрымаць дакладныя адказы: у імя чаго ўсе гэтыя гады вялася інтэграцыя і што маецца на мэце ў канчатковым выніку? Таму што як і раней, амаль ва ўсім мы стаўку робім і лічым, што вельмі многае будзе залежаць ад Расійскай Федэрацыі", - выказаў меркаванне Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі