Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2016, 12:07

Лукашэнка: $600 млн з партфеля праектаў Сусветнага банка для Беларусі да гэтага часу не задзейнічаны

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да гэтага часу $600 млн з партфеля праектаў Сусветнага банка для Беларусі не задзейнічаны з-за непаваротлівасці дзяржаўных органаў. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамляе БЕЛТА.

"Партфель праектаў Сусветнага банка для Беларусі - амаль $1 млрд. Гэта сродкі, якія ўжо можна выкарыстоўваць. Але з іх $600 млн да гэтага часу не задзейнічаны з-за непаваротлівасці дзяржаўных органаў - цуд!", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што да канца года гэтыя пытанні павінны быць вырашаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі