Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 верасня 2017, 09:01

Лукашэнка 11-12 верасня зробіць афіцыйны візіт у Індыю

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11-12 верасня зробіць афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы і шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны, у тым ліку з Прэзідэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм'ер-міністрам Надэндрам Модзі. Будзе абмяркоўвацца развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме.

На перагаворах плануецца абмеркаваць і ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Адначасова з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца Індыйска-беларускі бізнес-форум, на якім пройдуць перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі