Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2016, 18:36

Дзяржузнагарод удастоены выкладчыкі і кіраўнікі беларускіх ВНУ

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод удастоены восем выкладчыкаў і кіраўнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў удастоены ордэна Францыска Скарыны загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Таранцей.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Жук, загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Валянціна Латышава, дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Леанід Шылін.

Дэкан факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Аляксандр Волчак, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Нечухрын, загадчык кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вера Пракапцова, прафесар кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Віталь Севяранін удастоены медаля Францыска Скарыны.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнні, у адпаведнасці з якімі падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўляецца шэрагу выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі