Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Дзяржорганы змогуць прадаваць незапатрабаванае жыллё ў вёсцы сваім работнікам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Прэзідэнт 14.06.2018 | 14:43
Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 237 "Аб распараджэнні дзяржаўным жыллёвым фондам". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент спрашчае парадак продажу незапатрабаванага на працягу шасці і больш месяцаў дзяржаўнага жылля ў сельскай мясцовасці.

Указ прадастаўляе права дзяржорганам і падпарадкаваным ім рэспубліканскім юрыдычным асобам прымаць рашэнні аб продажы такіх жылых памяшканняў грамадзянам, якія стаяць у гэтых арганізацыях на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у парадку чаргі. Жыллё будзе адчужацца па яго ацэначным, але не вышэйшым за рыначны кошце.

Пры адсутнасці работнікаў, якія стаяць на ўліку, альбо іх адмове ад набыцця дапускаецца продаж гэтага жылля на аўкцыёне. Яго пачатковая цана будзе вызначацца зыходзячы з рыначнага, але не ніжэйшага за ацэначнага кошту, паніжанага на 15 працэнтаў. Пры правядзенні паўторных аўкцыёнаў можа прымяняцца паніжаючы крок у памеры 5 працэнтаў.

Аплаціць набытае дзяржаўнае жыллё, у тым ліку на аўкцыёне, будзе магчыма ў растэрміноўку да трох гадоў.

Пры гэтым продаж жылых памяшканняў у сельскай мясцовасці дазваляецца без наяўнасці на іх праваўстанаўліваючых дакументаў.

Мясцовым Саветам дэпутатаў даручана вызначыць аналагічныя ўказу парадак і ўмовы продажу незапатрабаваных жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці.

Дакумент уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).