Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2017, 15:59

Беларускі вопыт у сферы сельскай гаспадаркі асабліва значны для Грузіі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вопыт у сферы сельскай гаспадаркі асабліва значны для Грузіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі вопыт у аспекце захавання і развіцця сельскай гаспадаркі асабліва значны для Грузіі. У нас 50 працэнтаў насельніцтва жыве ў вёсцы, і афіцыйна статыстычна лічыцца, што гэтыя людзі маюць работу. Але рэальна гэта не так. Яны фактычна займаюцца вельмі маленькай гаспадаркай. Частка сельскай гаспадаркі ў грузінскай эканоміцы - 9 працэнтаў, і гэта вельмі малы працэнт", - сказаў Георгій Маргвелашвілі.

Ён адзначыў, што Грузія імпартуе шмат сельскагаспадарчых прадуктаў. У сувязі з гэтым ён даў высокую ацэнку намаганням Беларусі па развіцці сельскагаспадарчай галіны і яшчэ раз падкрэсліў зацікаўленасць у тым, каб пераняць беларускі вопыт.

Грузія таксама зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах высокіх тэхналогій і іншых галінах. "У ходзе нашых перагавораў і гэтага візіту мы намецім новыя магчымасці", - сказаў Прэзідэнт Грузіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі