Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2017, 09:01

Беларуская мытная служба ўносіць вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны - Лукашэнка

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам - Днём мытніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларуская мытная служба ўносіць вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, забяспечваючы напаўненне бюджэту і садзейнічаючы знешняму гандлю", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пастаяннае ўкараненне органамі мытні сучасных тэхналогій дае магчымасць значна паскорыць афармленне грузаў, паставіць эфектыўную заслону трансгранічнай злачыннасці. "Гэта садзейнічае транзітнай прывабнасці, паляпшэнню інвестыцыйнага клімату Беларусі і росту яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт упэўнены, што высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і ў далейшым будуць залогам поспеху ў вырашэнні пастаўленых перад мытнай службай Беларусі задач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі