Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2017, 11:50

Беларусі і Венесуэле неабходна зрабіць рашучы крок наперад у развіцці адносін - Лукашэнка

5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусі і Венесуэле неабходна зрабіць рашучы крок наперад у развіцці адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сутнасць цяперашняй нашай сустрэчы ў тым, што нам трэба рашуча зрабіць добры новы крок наперад у развіцці нашых адносін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да гэтага.

Сустрэча двух лідараў праходзіць спачатку ў фармаце сам-насам. Затым да кіраўнікоў дзяржаў далучацца члены прадстаўнічых дэлегацый. Бакі разгледзяць шырокі комплекс пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю двухбаковых праектаў, функцыянаванне сумесных зборачных вытворчасцей, развіццё ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі