Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 чэрвеня 2017, 11:33

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні адносін з краінамі Афрыканскага кантынента - Лукашэнка

26 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні адносін з краінамі Афрыканскага кантынента. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Анголы Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, вядома ж, яшчэ дрэнна практычна ведаем Афрыку. Але мы вельмі хацелі б працаваць на гэтым перспектыўным кантыненце будучага", - заявіў беларускі лідар.

"Як і любая іншая дзяржава, асабліва такая, як Беларусь (яшчэ зусім маладая дзяржава), мы выбіраем тыя краіны, на якія можна было б абаперціся. Гэта тыя краіны, якія мы ведаем даўно. Ангола - адна з тых краін. Можа, у гэтым спісе першая. Яшчэ і таму, што пасля набыцця дзяржаўнасці ў 1975 годзе мы актыўна падтрымлівалі Анголу, дапамагалі ёй. Асноўны кантынгент ваенных саветнікаў у Анголе быў прадстаўлены Беларускай ваеннай акругай, і там было нямала беларусаў, - адзначыў Прэзідэнт. - З тых часоў мы добра ведаем і помнім гэту цудоўную краіну. Калі вы не супраць, мы асваенне Афрыкі Беларуссю маглі б пачынаць і з Анголы".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што закрытых тэм для супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Анголай абсалютна няма. "Мы да вашых паслуг па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць для вас інтарэс. Вы павінны пабыць у Беларусі, пабываць на прадпрыемствах, якія вас цікавяць, і на свае вочы пераканацца, чым мы можам быць для вас карысныя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці згадзіўся, што краіны ўпусцілі многае з таго патэнцыялу, які мог быць рэалізаваны на сённяшні момант. "Рады адзначыць, што з моманту акрэдытацыі пасла Беларусі ў Анголе, пасля таго як мы сустрэліся на аўдыенцыі ў Прэзідэнта Анголы, мы нарэшце зразумелі, які вялікі патэнцыял мы ўпусцілі, і чаго нам не хапае. Таму мы сур'ёзна нацэлены актывізаваць супрацоўніцтва з вашай краінай", - заявіў міністр.

Ён выказаў упэўненасць, што Ангола можа выйграць, выбудоўваючы кааперацыю з Беларуссю, і падкрэсліў нацэленасць на паўнацэнную рэалізацыю агульных планаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі